15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов
Посещение выставки "Моя Беларусь"
8 февраля - День юного героя-антифашиста
Экскурсия в музей ГУО "Подсвильская средняя школа Глубокского...
Учитель года - 2026
Конференция "Первый шаг в науку"
Открытие месячника военно-патриотической работы

            Самое прекрасное слово на земле – МАМА. У мамы самое верное и чуткое сердце – в нём никогда не гаснет любовь, оно ни к чему не остаётся равнодушным.
            Уже по доброй традиции ученики нашей школы подготовили презентации о своих мамах. В этот замечательный день мы услышали выступления Ашировой Яны, Котиковой Полины, Довыдёнок Марии.
            Девочки в своих презентациях передали всю свою нежность мамам.
            Довыдёнок Маша: «Моя мамочка самая красивая, самая заботливая, самая удивительная, самая прекрасная, самая потрясающая! Мамочка, я тебя люблю!!!»
            Аширова Яна: «Моя мама самый дорогой человек для меня. Я ей благодарна за всё. И я хочу сказать: «Мама, я тебя люблю!!!»
            Котикова Полина: «Хочу пожелать моей мамочке счастья, здоровья, всего того, чего бы ей хотелось, но ещё не сбылось. Мамочка, спасибо, что ты у меня есть!!!»

Боровик Т.М., учитель русского языка

Новы сумесны праект пад назвай "300 талентаў для Каралевы" запусцілі міністэрствы адукацыі і спорту. Галоўныя героі - школьнікі малодшых класаў, якія падаюць надзеі ў лёгкай атлетыцы, што называюць "каралевай спорту". Рэспубліканская спартыўна - масавая акцыя стартавала ў маі, калі прайшоў першы этап тэсціравання вучняў 1-4-х класаў падчас звычайных урокаў фізічнай культуры. Па выніках тэсціравання трое вучняў нашай школы прайшлі ў другі этап. Гэта – Трайкоўскі Даніла, Жук Іван і Валабуева Вераніка. У верасні яшчэ раз былі правераны іх рэзультаты і нашы вучні апынуліся ў ліку лепшых юных лёгкаатлетаў вобласці.
13 кастрычніка Даніла, Ваня і Вераніка разам са сваёй настаўніцай фізічнай культуры Давыдзёнак Ядвігай Вікенцьеўнай прынялі ўдзел у паўторным тэсціраванні пераможцаў першага этапа, які праходзіў Наваполацку. Вучні здавалі пяць тэстаў - бег 30м, чаўночны бег 4х9м, скачок у даўжыню з месца, кіданне мяча, 6-ці мінутны бег. С усімі тэстамі Даніла, Вераніка і Ваня справіліся выдатна і пацвердзілі свае рэзультаты, а Трайкоўскі Даніла стаў пераможцам. Усе атрымалі памятныя медалі і шмат прыемных уражанняў ад мерапрыемства.

Віншуем Ядвігу Вікенцьеўну і яе выхаванцаў з перамогай!!!

Намеснік дырэктара Г.І.Снарская

Падведзены вынікі раённых спаборніцтваў па спартыўнаму арыентаванню, якія былі прысвечаны Сусветнаму дню турызма. Каманда Мярэцкаўскай школы заняла другое агульнакаманднае месца. Спаборніцтвы праходзілі ў дрэнных умовах надвор'я, але нашы вучні паказалі выдатныя рэзультаты. Лепшымі былі:
Давыдзёнак Дзіма – 1 месца,
Вярэга Насця – 1 месца,
Жук Насця – 3 месца,
Празорава Іра - 3 месца,
Нарушэвіч Ілья – 4 месца.
Сафронаў Руслан - 7 месца.
Віншуем нашу каманду і жадаем далейшых поспехаў.
                                                     Завадская А.С., педагог дадатковай адукацыі

       У нашай установе адукацыі прайшла міратворчая акцыя "Жураўлік", прысвечаная Міжнароднаму дню міру, які адзначаецца 21 верасня.

Вучні, педагогі і персанал нашай школы аказваюць пасільную дапамогу сельгаспрадпрыемствам ва ўборцы ўраджаю. З ахвотай працуюць вучні на ўборцы бульбы ў ААТ "Залатая падкова" і займаюцца нарыхтоўкай яблыкаў у ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка". Падлеткі стараюцца якасна выконваць сваю работу, з адказнасцю адносяцца да даручанай справы.

               Ежегодно во вторую субботу сентября во многих странах отмечается Всемирный день оказания первой медицинской помощи.

10 верасня ў нашай школе быў праведзены практычны занятак па эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення пажару, дзе ўсім работнікам і навучэнцам трэба было паказаць свае веды і ўменні.

Вось і закончылася летняя пара. Не ўсе школьнікі адпачывалі тры месяцы. Вучні старэйшых класаў добра папрацавалі на прышкольным участку. Шмат дзяцей прынялі актыўны ўдзел у акцыі па збору лекавых раслін. Вучнямі было нарыхтавана 40 кілаграмаў лекавых раслін, якія былі здадзены ў гаспадарку шэфам. Найбольш сабралі наступныя вучні : Саколка Мікіта, Давыдзёнак Дзіма, Давыдзёнак Маша, Шубнік Насця, Сакалоўская Света, Аляксеева Карына, Карабёнак Аліна, Чучман Андрэй, Папоў Раман, Бачарова Даша, Кулашка Аня, Коцікава Паліна, Коцікаў Уладзіслаў. Настаўнік біялогіі Кажамяка С.І.

           Пасля летніх канікул за парты селі 84 вучні нашай школы. Першага верасня адбылася святочная лінейка, на якой асаблівая ўвага – нашым першакласнікам. У 2015-2016 навучальным годзе іх у класе будзе чатырнаццаць вучняў. Разам з класным кіраўніком Давыдзёнак Таццянай Барысаўнай пад музыку і апладысменты першакласнікі выйшлі на сваю першую лінейку.
          Шмат цёплых слоў вучні, настаўнікі і бацькі пачулі ад прысутных на лінейцы гасцей: начальніка фінансавага аддзела Глыбоцкага райвыканкама Жураўскай В.Н., намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка" Дубаўка В.У., метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму Крыкун А.В.
Першы званок, які далі вучаніца дзявятага класа Шубнік Настасся і вучань першага класа Дылевіч Ілья, пазваў усіх у Краіну Ведаў.

                                                                                                                                                                                                  Намеснік дырэктара Барыла В.І