Экскурсия в Глубокский РОВД
Приглашаем на выставку «Образование и карьера»
Экскурсия в Белтелеком
Встреча "Я - будущий избиратель"
Экскурсия в Минск на зимних каникулах
Благотворительная акция "От всей души"
План работы на зімовых канікулах 2024/2025 навучальнага года
        5 февраля учащиеся 8-9 классов побывали на экскурсии в Глубокском РОВД.  Перед ребятами выступили... Читать далее...

                                         Добры дзень, паважаныя сябры!

                 З вялікай падзякай за вашу дапамогу і міласэрнасць звяртаецца да вас Косцік Тамара.

Пачну з галоўнага… 

 

             Мая дачушка Яна нарадзілася 26 лютага 2004 года. Хвароба дала аб сабе знаць ужо праз тры месяцы. Мы доўга лячыліся, ездзілі на рэабілітацыю ў Мінск, Віцебск, Польшчу. Пэўны час гэта давала добрыя вынікі, але паступова змены перасталі назірацца. І, калі ў 2013 годзе здароўе Яны пачало пагаршацца, нам прыйшлося звярнуцца па дапамогу. Вы знайшлі сродкі для маёй дачушкі, за што вам вялікі дзякуй. З вашай дапамогай мы мелі магчымасць два разы лячыцца ў Германіі, змаглі аплаціць Яне лангеты.
         Усё гэта дало добрыя вынікі, але нямецкі ўрач Йорг Бам запланаваў для Яны аперацыю на правай назе, бо далейшае наша лячэнне станавілася бесперспектыўным. Дзякуючы вашай дапамозе і дапамозе дабрачыннага фонду "Шанц" 5 кастрычніка ў нямецкім горадзе Аахен Яне зрабілі аперацыю. Аперацыя прайшла паспяхова, і ўжо 14 кастрычніка мы былі дома.
           Дзякуючы вам мы змаглі пераадолець усе цяжкасці. Але праз два месяцы пасля аперацыі Яне тэрмінова трэба было прайсці рэабілітацыю, бо прагрэсіравала гіпатрафія мышцаў правай рукі і нагі. Нам з Янай пашанцавала: мы атрымалі дапамогу дабрачыннага фонду "Юні Хэлп", а таксама дапамогу жыхароў нашага раёна і проста незнаёмых людзей.
           І вось 18 студзеня ў 6 гадзін раніцы мы з дачушкай вылецелі з Мінска. Гэта быў наш шанц палепшыць стан здароўя Яны ў рэабілітацыйным цэнтры "Адэлі", які знаходзіцца ў славацкім горадзе Піешцяны. Там працуюць не проста высокакваліфікаваныя вопытныя спецыялісты, гэта яшчэ і шчырыя, чулыя людзі.
               З першага дня на ўсе заняткі Яна прыходзіла з узнёслым настроем, дзякуючы чаму вялікую нагрузку пераносіла неяк незаўважна. Ужо ў першы тыдзень сталі бачны значныя вынікі. Рухі ў Яны станавіліся правільнымі, правая нага перастала балець і пачала адчуваць апору.
           Заняткі ў касцюме "Адэлі" доўжыліся аж дзве гадзіны кожны дзень. З Янай увесь час працавалі трое інструктараў, прысутнічалі ўрач і мануальны тэрапеўт, якія кантралявалі правільнасць выканання заданняў і давалі слушныя парады. З Янай праводзілася і шмат іншых працэдур, мы былі занятыя з 8 гадзін раніцы да трох гадзін дня.
        Я вельмі ўдзячна ўсім вам, дарагія незнаёмыя і знаёмыя сябры, за дапамогу маёй Яне. Віншую ўсіх жанчын з надыходзячым святам. Моцнага вам здароўя! Няхай ніколі не хварэюць дзеці, бо гэта самы вялікі боль у нашым жыцці.
                                                                              Косцік Тамара Гвідонаўна