15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов
Посещение выставки "Моя Беларусь"
8 февраля - День юного героя-антифашиста
Экскурсия в музей ГУО "Подсвильская средняя школа Глубокского...
Учитель года - 2026
Конференция "Первый шаг в науку"
Открытие месячника военно-патриотической работы

         8 лютага вучні пачатковых класаў сабраліся на "Аганёк Памяці", прысвечаны юным героям-антыфашыстам.


        Вядучыя 3 класа Бекіш Руслан і Лось Маргарыта паведамілі прысутным пра цяжкія перажыванні дзяцей на вайне. Асабліва кранальна гучалі словы пра спаленых у Хатыні дзяцей.
      Аб загінуўшых дзецях вучні запалілі свечку Памяці. Пад мігценне яе полымя гучала песня аб піянерах-героях на музыку А. Пахмутавай.
      Падчас мерапрыемства вучні чыталі пранікнёныя вершы. Дзеці падрыхтавалі кароткія паведамленні пра подзвігі піянераў-герояў. Баброўка Юльяна расказала пра подзвіг Марата Казея, Міхно Ягор – пра Лёню Голікава, Жукоўскі Станіслаў напомніў пра гераічную дзейнасць Зіны Партновай, а Жыдко Мілена расказала, як Валя Коцік падрываў фашыстцкія эшалоны.
        Не абмінулі ўвагай на сустрэчы і сучасныя ваенныя канфлікты і тэроры. Так, вучні шчыра спачувалі загінуўшым дзецям з Украіны, заложнікам і ахвярам Беслана 1-3 верасня 2004 года...
        Напрыканцы мерапрыемства дзеці разам праспявалі загадзя развучаную песню " Нам мир завещано беречь " (муз. Ю.Чычкова, сл. К. Ібраева).
         Разыходзіліся ўдзельнікі "Аганька Памяці" з цвёрдай упэўненасцю захавання мірнага жыцця.

Настаўнік пачатковых класаў Лявонава Д.В.