Незабываемые путешествия
Профилактическая акция «Внимание – дети!»
Апошні званок - 2026
С 11 по 17 мая 2026 года проводится республиканская профилактическая...
Торжественные мероприятия, посвященные Дню Победы в Великой...
Мероприятие "Чернобыль - точка невозврата"
Республиканский Олимпийский урок - 2026

       

         У мінулую пятніцу, 19 лютага, для вучняў 3 і 4 класаў быў праведзены бацькоўскі ўрок, на якім пачаткоўцы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй медыцынскай сястры. Цікава і змястоўна пра асаблівасці гэтай прафесіі распавяла вучням мама Валабуевых Уладзіка і Веранікі Таццяна Васільеўна.
         Яна не толькі паказала дзецям спецыяльнае адзенне, інструменты і прэпараты, неабходныя медыцынскай сястры ў яе працы, але і дазволіла ім самім пакарыстацца медыцынскім абсталяваннем. Гэта, канешне, выклікала ў школьнікаў проста буру эмоцый. Яны накладвалі адзін аднаму павязкі, вучыліся апрацоўваць невялікія ранкі, спрабавалі нават ставіць кропельніцы. Час праляцеў незаўважна...
        Напрыканцы ўдзячныя слухачы і ўдзельнікі мерапрыемства ўручылі Таццяне Васільеўне смачны пірог, пажадалі ёй поспехаў у працы, прачыталі вывучаныя на памяць вершы пра медыцынскіх работнікаў.