Міратворчая акцыя “Жураўлік”
У нашай установе адукацыі прайшла міратворчая акцыя "Жураўлік", прысвечаная Міжнароднаму дню міру, які адзначаецца 21 верасня.
Працоўны дэсант
Вучні, педагогі і персанал нашай школы аказваюць пасільную дапамогу сельгаспрадпрыемствам ва ўборцы ўраджаю. З ахвотай працуюць вучні на ўборцы бульбы ў ААТ "Залатая падкова" і займаюцца нарыхтоўкай яблыкаў у ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка". Падлеткі стараюцца якасна выконваць сваю работу, з адказнасцю адносяцца да даручанай справы.
Акция «Первая помощь для всех и везде»
Ежегодно во вторую субботу сентября во многих странах отмечается Всемирный день оказания первой медицинской помощи.
Практычны занятак па супрацьпажарнай бяспецы
10 верасня ў нашай школе быў праведзены практычны занятак па эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення пажару, дзе ўсім работнікам і навучэнцам трэба было паказаць свае веды і ўменні.
Збор лекавых раслін
Першага верасня – Дзень ведаў
Пасля летніх канікул за парты селі 84 вучні нашай школы. Першага верасня адбылася святочная лінейка, на якой асаблівая ўвага – нашым першакласнікам. У 2015-2016 навучальным годзе іх у класе будзе чатырнаццаць вучняў. Разам з класным кіраўніком Давыдзёнак Таццянай Барысаўнай пад музыку і апладысменты першакласнікі выйшлі на сваю першую лінейку.
Шмат цёплых слоў вучні, настаўнікі і бацькі пачулі ад прысутных на лінейцы гасцей: начальніка фінансавага аддзела Глыбоцкага райвыканкама Жураўскай В.Н., намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка" Дубаўка В.У., метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму Крыкун А.В.
Першы званок, які далі вучаніца дзявятага класа Шубнік Настасся і вучань першага класа Дылевіч Ілья, пазваў усіх у Краіну Ведаў.
Намеснік дырэктара Барыла В.І
Апошні званок 2015
30 мая празвінеў апошні званок для выпускнікоў нашай школы – Баговіча Ільі, Лабачэўскага Дзмітрыя, Лекарэвіча Дзяніса, Счаснай Кацярыны, Федаровіча Ільі.
На святочнай лінейцы прысутнічалі вучні, бацькі, настаўнікі, а таксама госці – намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Янкевіч А.А., намеснік дырэктара ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка” Дубаўка В.У. З прывітальнымі словамі да вучняў звярнуліся Янкевіч А.А., дырэктар школы Гражэўская І.С., класны кіраўнік 9 класа Каляга В.У., бібліятэкар Марцэбылінскай бібліятэкі Счасная К.Ф.
Традыцыйна на апошняй лінейцы былі адзначаны лепшыя вучні па выніках навучальнага года. Выдатнікі Счасная Каця, Лабачэўскі Дзіма і Кулашка Ганна атрымалі лісты падзякі. Дыпломамі і граматамі былі адзначаны вучні за высокія рэзультаты ў вучобе, спорце, турызме, мастацтве, даследчай дзейнасці.
Першакласнікам лінейка спадабалася тым, што яны сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі "Падары дзіцяці футбольны мяч". Гэты год адметны тым, што двое выпускнікоў маюць шанц атрымаць пасведчанне з адзнакай. Нашы выпускнікі запомняцца сваімі стараннымі адносінамі да вучобы і працы, прыкладнымі паводзінамі, актыўным удзелам у жыцці школы. Намеснік дырэктара Барыла В.І.
Тыдзень прыродазнаўчых навук
З 11 па 16 мая 2015 года ў нашай школе праходзіў тыдзень хіміі, біялогіі і геаграфіі. Дэвізам гэтага тыдня сталі словы вядомага нямецкага паэта, дзяржаўнага дзеяча І.Гётэ: “Проста ведаць яшчэ не ўсё, веды трэба ўмець выкарыстоўваць”.
Митинг, посвящённый 70-летию Великой Победы
В эти майские дни мы отмечаем 70-ю годовщину Великой Победы. Этого праздника люди ждали 1418 дней. Столько дней продолжалась Великая Отечественная война.
