Віншуем!!! Счасную Кацярыну
Счасная Кацярына, вучаніца 9 класа, на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які праходзіў у Віцебску, атрымала дыплом II ступені па геаграфіі.
Падрыхтоўка патрабавала ад яе сур’ёзнай самааддачы, уважлівых і ўдумлівых адносін да прадмета.
Нашы віншаванні і словы ўдзячнасці кіраўніку – настаўніцы геаграфіі Завадскай Аксане Сігізмундаўне.
Жадаем далейшых поспехаў!
Літаратурная сферa

12 снежня адбылося чарговае пасяджэнне ў арт – салоне “Літаратурная сфера”. Вучням 5-9 класаў былі прапанаваны дзве прэзентацыі “Самыя чытаемыя кнігі“ і “Кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія чытаюць і ведаюць за мяжой”. Прэзентацыі падрыхтавалі бібліятэкар Марцэбылінскай сельскай бібліятэкі Крысціна Францаўна Счасная і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ганна Браніславаўна Зінкевіч.
Віншуем!!!
Віншуем!!!
Завяршыўся раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах. Вучні 9 класа ўдзельнічалі ў алімпіядах па рускай мове і літаратуры, па хіміі, па фізіцы і па геаграфіі.
Сталі пераможцамі:
Счасная Кацярына – дыплом II ступені па геаграфіі і
дыплом III ступені па рускай мове і літаратуры
Лабачэўскі Дзмітрый – дыплом I ступені па хіміі



