Мама,тата, я – дружная сям’я
Значнае мерапрыемства прайшло ў нашай школе ў перыяд паміж мужчынскім і жаночым святамі, галоўнай мэтай якога было аб'яднаць матуль, татачак і дзяцей.
Адкрыццё арт – праекта “Запрашальны квіток”
12 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё арт – праекта "Запрашальны квіток". Праект прысвечаны Году культуры і з'яўляецца лагічным працягам арт - салона "Літаратурная сфера".
Запрашальны квіток на сустрэчу атрымалі вучні 5-7 класаў.
Агульная тэма сустрэчы "Дакументалістыка - праўдзівае адлюстраванне нашага жыцця".
Змястоўную цікавую прэзентацыю "Святлана Алексіевіч – Нобелеўскі лаўрэат" падрыхтавала бібліятэкар Марцэбылінскай сельскай бібліятэкі Счасная К.Ф. Выставу кніг пісьменніцы аформіла школьны бібліятэкар Гражэўская С.Ц.
Затым вучні паглядзелі дакументальны фільм "Павел Сухі. Узлётная паласа".
У літаратурнай віктарыне "Сузор'е слаўных імён" перамог вучань 7 класа Паклонскі Іван.
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Снарская Г.І.
Дзень юнага героя - антыфашыста
8 лютага вучні пачатковых класаў сабраліся на "Аганёк Памяці", прысвечаны юным героям-антыфашыстам.
Новыя імёны Беларусі - 2016
23 студзеня 2016 на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога» прайшоў другі сезон Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі - 2016» сярод калектываў устаноў адукацыі раёна. Педагогі нашай школы прынялі ўдзел ў намінацыях "Сцэнічнае майстэрства" і "Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва". Давыдзёнак Таццяна Барысаўна прадаставіла свае работы ў тэхніцы вязання. Баравік Таццяна Міхайлаўна, Лявонава Дзіяна Веньямінаўна, Давыдзёнак Таццяна Барысаўна, Попель Святлана Вітальеўна і Будо Любоў Іванаўна паставілі сцэнку «Аднойчы познім вечарам», якую завяршыла песняй Марцінкевіч Наталія Анатольеўна. Удзел у конкурсе падараваў усім добры настрой.

Поздравляем с победой!
25-26 декабря 2015 года на базе легкоатлетического манежа БГУФК города Минска состоялся финальный этап республиканского легкоатлетического спортивно-массового мероприятия «300 талантов для Королевы». Из 210 тысяч участников со всей республики выбрали 300 лучших. Ребята соревновались в спринтерском беге, беге на выносливость, метании мяча. Самые талантливые и перспективные продемонстрировали свои навыки и умения под присмотром таких чемпионов, как Оксана Менькова, Андрей Кравченко, Марина Арзамасова и даже Сергей Бубка.
Паездка ў Мінск

Канікулы для вучняў нашай школы пачаліся з цікавай і пазнавальнай паездкі ў сталіцу нашай рэспублікі - Мінск, якую арганізавала кіраўнік турыстычнага гуртка Будо Любоў Іванаўна. Цэнтральнай падзеяй падарожжа было навагодняе прадстаўленне ў Беларускім дзяржаўным цырку. Дзеці з задавальненнем назіралі за навагодняй казкай "Вогненная каралева або новыя прыгоды Кая і Герды". А затым усе пабывалі на цікавай экскурсіі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Ад паездкі ва ўсіх засталіся самыя цудоўныя ўражанні.

Запрашаем на навагоднія ранішнікі!!!
28 снежня
10.00 – 1 - 2 класы
12.00 – 3 - 5 класы
14.00 – 6 - 9 класы
29 снежня
11.00 - дзіцячы сад

Тыдзень нямецкай мовы
З 14 снежня па 18 снежня 2015 года ў школе праходзіў тыдзень нямецкай мовы.
"Шырэй круг”
Вучні нашай школы традыцыйна прымаюць удзел у фестывалі творчасці "Шырэй круг".
У гэтым годзе з танцавальным нумарам выступілі вучні 4-га класа.
Пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Саковіч Г.П. вучні падрыхтавалі яркі і запамінальны танец, з якім былі запрошаны да ўдзелу ў дабрачынным канцэрце "Мы разам", які праходзіў у рамках раённага Тыдня міласэрнасці "Ты не адзін".

Класны кіраўнік 4 класа Крыўко І.М.