День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

             15 сакавіка ў  Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках патрыятычнай акцыі "Мы – грамадзяне Беларусі" у раённым выканаўчым камітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў старшакласнікам.

             У святочным мерапрыемстве прымалі ўдзел і вучні нашай школы - Нарушэвіч Ілья, Вярэга Анастасія, Жукоўскі Дзяніс і пераможца акцыі "Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак"  Стукан Аляксей.     

            Менавіта ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай атмасферы вучань 8 класа Нарушэвіч Ілья з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Унуковіч атрымаў свой галоўны дакумент – пашпарт.
            Па традыцыі, у гэты дзень папоўніліся рады і раённай арганізацыі ГА "БРСМ". Членскія білеты атрымалі васьмікласнікі Жукоўскі Дзяніс, Вярэга Анастасія і Нарушэвіч Ілья.
            Падчас мерапрыемства былі адзначаны і ўзнагароджаны прызамі і актыўныя ўдзельнікі акцыі па зборы другаснай сыравіны. Сярод іх – наш першакласнік Аляксей Стукан, які сабраў 1 тону 820 кілаграмаў макулатуры і заняў першае месца ў раёне.