Профилактическая акция «Внимание – дети!»
Апошні званок - 2026
С 11 по 17 мая 2026 года проводится республиканская профилактическая...
Торжественные мероприятия, посвященные Дню Победы в Великой...
Мероприятие "Чернобыль - точка невозврата"
Республиканский Олимпийский урок - 2026
Акция по наведению порядка

             У мінулым навучальным годзе навучэнка 9 класа ДУА “Мярэцкаўская дзіцячы сад – базавая школа Глыбоцкага раёна” Лук’янёнак Настасся і настаўніца геаграфіі Германовіч Надзея Мікалаеўна знайшлі ў архівах фотаздымкі, на якіх былі адлюстраваны сяляне вёскі Мярэцкія і яе ваколіц. Гэтыя здымкі датуюцца пачаткам XX стагоддзя. Гэта знаходка падштурхнула правесці даследванне жыцця і побыту нашых продкаў, якія жылі больш за сто год назад. Вынікам стала напісанне даследчай працы “Жыццё і побыт жыхароў вёскі Мярэцкія ў пачатку XX стагоддзя”. Работа была прадстаўлена на конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці “Эўрыка”, дзе атрымала высокую ацэнку журы і была ўзнагароджана дыпломам III ступені.