• proet.jpg

Інфармацыя пра ўстанову адукацыі

Мова навучання: БЕЛАРУСКАЯ

Вывучаемая замежная мова: НЯМЕЦКАЯ

Заняткі праводзяцца ў адну змену, пачатак заняткаў у 9.00

Дзіцячы сад працуе з 7.30 да 18.00,  1–шы клас -  на базе дзіцячага сада

Арганізацыя падвоза выхаванцаў і навучэнцаў: школьны  аўтобус

Наяўнасць групы падоўжанага дня:

для навучэнцаў 1 класа, час работы з 12.30 да 17.30

для вучняў 2-5 класаў, час работы з 13.00 да 18.00

Расклад званкоў

1. 9.00 – 9.45

2. 9.55 – 10.40

3. 10.50 - 11.35

4. 11.50 - 12.35

5. 12.50 - 13.35

6. 13.45 - 14.30

7. 14.40 - 15.25

 

Інфармацыя аб апякунскім савеце
Дзяржаўнай установы адукацыі "Мярэцкаўская дзіцячы сад - базавая школа Глыбоцкага раёна"

        Апякунскі савет кіруецца ў сваёй дзейнасці Пастановай  Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 г.  № 146 "Аб зацвярджэнні  Палажэння аб  апякунскім  савеце  ўстановы адукацыі", загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2018г. № 634 "Аб дзейнасці апякунскіх саветаў, бацькоўскіх камітэтаў ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі"

Састаў апякунскага савета ў 2020/2021 навучальным годзе:

Жук Надзея Андрэеўна - старшыня
Сакалоўскі Яўген Паўлавіч 
Казакевіч Алеся Іванаўна
Карабёнак Інна Вячаславаўна - сакратар
Жалткевіч Кіра Юр'еўна
Якімовіч Аліна Францаўна - намеснік  старшыні

Да ўвагі:
Дабрачынную дапамогу Вы можаце аказаць, пералічыўшы сродкі на разліковы рахунак установы адукацыі :
р/р BY29AKBB36323150086092300000 у ЦБУ № 208 філіяла № 216 ААТ "АСБ Беларусбанк" у г.Полацк БИК АКВВВY21216   УНП 390375116
З паметкай: добраахвотнае ахвяраванне Мярэцкаўская ДС-БШ

План работы  апякунскага савета

1. Верасень

Зацвярджэнне плана работы  на 2020/2021 навучальны год.

Аб членстве ў апякунскім савеце, правах і абавязках яго членаў.

Аб перспектыўным планаванні расходвання грашовых сродкаў.

2. Снежань

Аб правядзенні навагодніх мерапрыемстваў

Аб выкананні плана па зборы другаснай сыравіны

3. Красавік

Аб планаванні рамонтных работ па падрыхтоўцы да новага 2021/2022 навучальнага года 

Аб праграме "Самазабеспячэнне" на 2021 год

4. Жнівень

Аб падрыхтоўцы ўстановы адукацыі  да новага навучальнага года 

Аб выніках работы апякунскага савета  за 2020/2021 навучальны  год

 

 Інфармацыя аб бацькоўскім камітэце

 

1. Барыла В.І.         намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

 

2. Сакалоўскі Я.П.   дзіцячы сад

 

3. Турчыновіч Н.М. 2 клас

 

4. Дзяхцяр А.У.       3 клас

 

5. Жук Н.А.              5 клас

 

6. Казакевіч А.І.       4 клас

 

5. Стукан Л.В.         6 клас

 

7. Карабёнак І.В.     7 клас

 

8. Жынь Л.П.           8 клас

 

9. Жалткевіч К.Ю.  9 клас

 

                                                                        

План

работы бацькоўскага камітэта  на 2020/2021 наваучальны год

п/п

Змест

Тэрміны выканання

1.

Аб плане работы на 2020/2021 навучальны год
Аб рацыянальным размеркаванні сродкаў апякунскага савета ў 2020/2021 навучальным годзе

Аб арганізацыі работы настаўніцка-бацькоўскага патруля

Кастрычнік

2.

Аб размеркаванні навагодніх падарункаў

Аб выкананні санітарна-гігіенічных умоў і тэмпературнага рэжыму

Снежань

3.

Аб арганізацыі харчавання

Аб прафілактыцы тытунянекурэння падлеткаў

Люты

4.

Аб выніках работы бацькоўскага камітэта за 2020/2021 навучальны год                                                         

Аб арганізацыі дапамогі ў падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага навучальнага года

Май

 

Аб арганізацыі харчавання асобных катэгорый вучняў

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.02.2005 № 177 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі харчавання вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі» (далей – пастанова № 177) вучні з сем’яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, забяспечваюцца двух- або трохразовым бясплатным харчаваннем за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Згодна з артыкулам 62 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і сям’я, у якой на ўтрыманні і выхаванні знаходзяцца трое і больш дзяцей, называецца мнагадзетнай. Статус мнагадзетнай сям’і пацвярджаецца пасведчаннем, якое выдаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Сям’я самастойна нясе выдаткi па выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей (родных і ўсыноўленых).

Ільготы, устаноўленыя заканадаўствам для мнагадзетных сем’яў, не распаўсюджваюцца на апякунскія, прыёмныя сем’і і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, якія прынялі на выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, а рэгулююцца асобнымі нормамі заканадаўства, паколькі выдаткі на ўтрыманне дзяцей – выхаванцаў апякунскіх, прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама iншых крынiц у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Так, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2006 № 840 апекуны (папячыцелі), прыёмныя бацькі і бацькі-выхавальнікі штомесяц атрымліваюць грашовыя выплаты на харчаванне выхаванцаў прыёмнай сям’і, забеспячэнне іх адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром і абсталяваннем, вучэбнымі прыладамі, прадметамі асабістай гігіены, іншымі прадметамі першай неабходнасці, у тым ліку на асабістыя выдаткі пасля дасягнення iмi ўзросту 7 гадоў.

Такім чынам, калі ў сям’і выхоўваецца трое дзяцей, сярод якіх ёсць дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, то ім не можа быць выдзелена харчаванне за кошт сродкаў бюджэту ў адпаведнасці з пунктам 1-1 пастановы № 177.

Дадаткова інфармуем, што ў адпаведнасці з пунктам 38 пастановы № 177 органы кіравання адукацыяй і ўстановы адукацыі могуць накіроўваць на арганізацыю харчавання сродкі ад праведзеных дабрачынных акцый, ахвяраванняў дабрачынных фондаў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, спонсараў, замежных інвестараў, паступленняў па лініі гуманітарнай дапамогі і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з пунктам 6 пастановы № 177 харчаванне вучняў першых класаў, якія вучацца на базе ўстаноў дашкольнай адукацыі, арганізуецца і аплачваецца ў парадку, устаноўленым для выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі, г.зн. на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.02.2008 № 307 «Аб памеры і парадку спагнання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі» (далей – пастанова № 307).

Пастановай № 307 устаноўлена, што плата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, спецыяльных дашкольных установах, іншых установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю і фінансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовага бюджэтаў, спаганяецца ў памеры 100 працэнтаў ад дзеючых грашовых норм выдаткаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы.

Гэтай пастановай прадугледжаны льготы па аплаце харчавання. Так, у прыватнасці, аплата за харчаванне

не спаганяецца:

з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, хворых на анкалагічныя захворванні, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;

з членаў сем’яў асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г. № 147, 2/1336);

зніжаецца:

на 50 працэнтаў для сем’яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; для сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем; для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў);

на 30 працэнтаў для сем’яў, якія маюць двух дзяцей, што атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.