Апошні званок - 2016
30 мая адбылася традыцыйная школьная лінейка, прысвечаная святу апошняга званка.
Ва ўрачыстасці прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Віктаравіч Морхат. Сярод ганаровых гасцей былі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Вячаславаўна Гаўрылава, галоўны спецыяліст аддзела Людміла Аляксандраўна Парфяновіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка" Віктар Усеваладавіч Дубаўка.
На свяце гучала шмат цёплых пажаданняў вучням 9 класа, выпускнікам нашай школы. Алег Віктаравіч Морхат падкрэсліў, каб выпускнікі не забывалі бацькоў і родную школу, дасягнулі пастаўленай мэты, сталі дастойнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Сардэчна віталі выпускнікоў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка" В.У. Дубаўка, дырэктар школы І.С.Гражэўская, першая настаўніца дзевяцікласнікаў Т.Б.Давыдзёнак, класны кіраўнік С.В.Попель. Ганаровае права даць апошні званок было прадстаўлена выпускніцы школы Настассі Шубнік і першакласніку Аляксею Стукану.
У добры шлях, выпускнікі!