С 11 по 17 мая 2026 года проводится республиканская профилактическая...
Торжественные мероприятия, посвященные Дню Победы в Великой...
Мероприятие "Чернобыль - точка невозврата"
Республиканский Олимпийский урок - 2026
Акция по наведению порядка
Смотр-конкур "Флаг-шоу"
Линейка, посвященная окончанию 3-й четверти

Майскае мерапрыемства арт-праекта “Запрашальны квіток” было прысвечана рускай паэзіі.

Паэзія Тамары Красновай-Гусачэнка глыбока шчырая, душэўная. Яна закранае самыя глыбінныя струны душы. 

Прэзентацыю “Тамара Краснова-Гусачэнка – лаўрэат Першай нацыянальнай прэміі” падрыхтавала бібліятэкар Марцэбылінскай сельскай бібліятэкі Крысціна Счасная. Выставу кніг “Стихи растут из всего, что вокруг меня”  падрыхтавала школьны бібліятэкар Святлана Гражэўская.

Конкурс чытальнікаў па творчасці паэтэсы  “Я не скажу, как пишутся стихи” адкрыў вучань 7 класа Іван Паклонскі. Вершы пра любоў да Радзімы,  да Беларусі і да Расіі чыталі цудоўна на памяць Коцікава Паліна,                   Яна Ашырава, Настасся Жук, Андрэй Чучман, Квяцінскі Ілья, Ганна Кулашка. Вершы пра цудоўную прыроду роднага краю шчыра чыталі Вераніка Рудніцкая, Карына Цімашэнкава, Мікіта Кнырко, Аляксандра Сварцэвіч, Дар’я Бачарова, Лізавета Мікулёнак.                                                                   

Журы ў складзе дырэктара школы Інэсы Гражэўскай, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Таццяны Баравік і бібліятэкара Крысціны Счаснай было вельмі складана вызначыць пераможцу конкурса.

Перамагла вучаніца 5 класа Ганна Кулашка. Яна цудоўна прачытала верш Тамары Красновай-Гусачэнка “Лета".

 Мы ўдзячны Ганне Браніславаўне Зінкевіч за ідэю і арганізацыю такога пазнавальнага і цікавага праекта ў нашай школе.

                                                  Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці     Г.І.Снарская