#СТИХИ_О_ПОБЕДЕ🔻#80_лет_Победы
Музейно-педагогическое занятие "Дорогами героев. Освобождение...
Диктант Победы
Республиканский олимпийский урок - 2025
Турнир по логическим и интеллектуальным играм «Играем в...
Трудности перевода
Конкурс пионерских команд поддержки ”Пионерские искры“
              ... Читать далее...
УРОВЕНЬ САМОСТОЯТЕЛЬНОСТИ, К КОТОРОМУ СЛОЖНО БЫТЬ ГОТОВЫМ В 17 ЛЕТ ... Читать далее...

         Сувязь паміж пакаленнямі – гэта нешта больш магутнае і значнае, чым можна ўявіць. Яна з'яўляецца гаючай сілай, здольнай пераадолець любыя адрозненні ва ўзросце, інтарэсах і поглядах.

      9 лістапада 2023 года ў Мярэцкаўскай базавай школе адбылася цудоўная сустрэча, якая даказала, што сувязь паміж пакаленнямі існуе. Да нас завіталі ў госці прадстаўнікі фізкультурна-аздараўленчай групы “Эдэльвейс”. Прыгожыя, таленавітыя, актыўныя, з багатым жыццёвым вопытам. Гэта кіраўнік групы Савіцкая Валянціна Андрэеўна, Юркевіч Жанна Браніславаўна, якая працуе ў дзівосным месцы – у Глыбоцкай раённай бібліятэцы, Гуменнік Аксана Уладзіміраўна, дырэктар таленавітага калектыву Цэнтра традыцыйнай культуры и народнай творчасці. Ладзілася прыемная размова за кубкам гарбаты. Баброўская Святлана Васільеўна расказала пра тое, як ёй лёс падарыў магчымасць стаць удзельніцай будаўніцтва Байкала - Амурскай магістралі. Разам з Бухаравай Людмілай Васільеўнай вучні, настаўнікі і нашы госці спявалі песні розных пакаленняў. Каравацкая Валянціна Паўлаўна расказала пра прафесію вадзіцеля. Асаблівую цікавасць гэта выклікала ў нашых хлопцаў. Бука Аксана таксама звярнулася да хлопцаў, і яны разам абмеркавалі будучую службу ў войску. Сустрэча адыграла значную ролю ў жыцці 8 класа, дзе я з’яўляюся класным кіраўніком. Усе разам вырашылі, што гэта сустрэча не будзе адзінай. Было прынята рашэнне, што ў студзені мы зладзім разам з групай “Эдельвейс” “Калядныя Сустрэчы”!

     Сёння, нягледзячы на ўсе змены ў свеце, сувязь пакаленняў захоўваецца і нават умацоўваецца.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Баравік Таццяна Міхайлаўна