Единый урок "Белорусская женщина - символ силы и вдохновения"
Спортивно-патриотическая игра "Зарничка"
Экскурсии в Ушачи и Ивесь
Празднуем Масленицу!
Дзень роднай мовы
15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов
Посещение выставки "Моя Беларусь"

На мінулым тыдні ў нашай школе прайшоў вечар памяці пад назвай “Чарнобыльская АЭС. 30 год з дня трагедыі”.

Мы прагледзелі цікавую прэзентацыю, з якой даведаліся, што ноччу 26 красавіка 1986 года на чацвёртым энергаблоку атамнай станцыі Чарнобыля адбыўся моцны выбух. У той момант людзі сутыкнуліся з жудасным ворагам, жорсткім і вераломным, бязлітасным і небяспечным. Імя яму – радыяцыя. У навакольнае асяроддзе ў вялікім аб’ёме быў зроблены выкід радыёактыўных рэчываў. І таму, каб хоць як-небудзь спыніць іх распаўсюджанне, былі задзейнічаны ваенныя верталёты, кожны з якіх здзяйсняў па 20 заходаў. Ліквідатары прынялі на сябе першыя подыхі атрутнага полымя і атрымалі вялікую дозу апраменьвання. Гэтыя мужныя людзі сталі першымі ахвярамі страшнай катастрофы.

Мы, шасцікласнікі, прачыталі ў іх гонар урачыстыя вершы і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. А таксама паслухалі паведамленні сваіх школьных таварышаў пра наступствы чарнобыльскай трагедыі, прагледзелі фотаздымкі з месца падзей, убачылі рэпартаж пра “горад-прывід” Прыпяць. Гэта было вельмі цікава і пазнавальна.

Мы спадзяёмся, што такіх трагедый больш ніколі не будзе, і верым, што будучыя пакаленні людзей зробяць усё магчымае, каб захаваць нашу планету ў чысціні.

Вучаніца 6 класа Мацюшонак Паліна