Боровик Екатерина - призер республиканского конкурса творческих...
Экскурсионная поездка
Витебский областной конкурс исследовательских работ учащихся "Я...
Апошні званок - 2025
Республиканская акция «Безопасные каникулы»
Торжественные мероприятия, посвященные 80-летию Победы в Великой...
#СТИХИ_О_ПОБЕДЕ🔻#80_лет_Победы

         25 мая па ўсё краіне ў школах збіраюцца разам на святочнай лінейцы вучні, педагогі, ганаровыя госці, бацькі, каб сказаць выпускнікам добрыя словы і пажадаць ім пасвяховай здачы экзаменаў, а ўсім школьнікам вясёлага бяспечнага адпачынку. У гэты дзень празвінеў апошні званок для  15-ці выпускнікоў нашай школы.

       На святочнай лінейцы ў нашай школе прысутнічалі вучні, бацькі, настаўнікі, а таксама госці – начальнік фінансавага аддзелу Глыбоцкага райвыканкама  Жураўская В.Н., намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі раённага аддзелу ўнутраных  спраў Грыбун Д.В.,  дырэктар ААТ "Залатая падкова" Крывёнак В.М. З прывітальнымі словамі да вучняў звярнуліся Жураўская В.Н., Грыбун Д.В., Крывёнак В.М., дырэктар школы Гражэўская І.С., класны кіраўнік 9 класа Попель С.В., першая настаўніца выпускнікоў Саколка Н.С.

        Граматамі былі адзначаны пераможцы конкурсаў Карпік Аляксандра,Трайкоўскі Даніла, Карабёнак Аліна, Саколка Мікіта, Зайцава Паліна.

            "Апошні званок" далі вучаніца 9 класа Карабёнак Аліна і вучань  1 класа Квяцінскі  Данііл.