Боровик Екатерина - призер республиканского конкурса творческих...
Экскурсионная поездка
Витебский областной конкурс исследовательских работ учащихся "Я...
Апошні званок - 2025
Республиканская акция «Безопасные каникулы»
Торжественные мероприятия, посвященные 80-летию Победы в Великой...
#СТИХИ_О_ПОБЕДЕ🔻#80_лет_Победы

Чарговае мерапрыемства праекта Запрашальны квіток было прысвечана паэзіі Кітая, чытанню кітайскай паэзіі на беларускай мове ў перакладзе паэта Міколы Мятліцкага.

Прыемна ўразіла тое, што на мерапрыемства завітала вакальная група “Дзяцінства” (кіраўнік Валянціна Барыла). Дзяўчынкі Бука Дар’я, Іванская Вольга,  Валабуева Вераніка, Рэдзько Марта выканалі песню “Глыбокае” на словы выпускніцы школы Юліі Кучынскай. Музыку напісала кампазітар Ганна Шакола.

Прэзентацыю “Пад крыламі Драконамі” падрыхтавала бібліятэкар Марцэбылінскай сельскай бібліятэкі Крысціна Счасная. Выставу кніг пад назвай “Мікола Мятліцкі – паэт і перакладчык” падрыхтавала Святлана Гражэўская, бібліятэкар школьнай  бібліятэкі. Вершы кітайскіх паэтаў Лі Бая, Ду Фу, Цюй Юаня чыталі Ганна Кулашка, Яна Ашырава, Дар’я Бачарова і Паліна Коцікава.

У літаратурнай віктарыне “Кітай далёкі і блізкі” перамагла каманда пятага класа.

  

На здымку: аўтар праекта Г.Б.Зінкевіч з вакальнай групай "дзяцінства"