Республиканский Олимпийский урок - 2026
Акция по наведению порядка
Смотр-конкур "Флаг-шоу"
Линейка, посвященная окончанию 3-й четверти
Неделя финансовой грамотности
22 марта - День памяти, посвященный трагедии в деревне Хатынь
План работы на веснавых канікулах 2025/2026 навучальнага года

          30 мая па ўсё краіне ў школах збіраюцца разам на святочнай лінейцы вучні, педагогі, ганаровыя госці, бацькі, каб сказаць выпускнікам добрыя словы і пажадаць ім пасвяховай здачы экзаменаў, а ўсім школьнікам вясёлага бяспечнага адпачынку. У гэты дзень празвінеў апошні званок для  19-ці выпускнікоў нашай школы.

       На святочнай лінейцы ў нашай школе прысутнічалі вучні, бацькі, настаўнікі, а таксама госці – намеснік начальніка Глыбоцкага РАУС Баран Ю.І., дырэктар ААТ "Залатая падкова" Стукан А.Д., галоўны спецыяліст  УП "Мярэцкія" Дубаўка В.У.,  медадыст Цішонак А.Н. З прывітальнымі словамі да вучняў звярнуліся Баран Ю.І., Стукан А.Д., Дубаўка В.У., дырэктар школы Гражэўская І.С., класны кіраўнік 9 класа Будо Л.І., першая настаўніца выпускнікоў Лявонава Д.В.

    Традыцыйна на апошняй лінейцы былі адзначаны лепшыя вучні па выніках навучальнага года. Выдатнікі, Піліпёнак Вераніка, Бурэнь Кірыл і Рынкевіч Паліна, атрымалі лісты падзякі. Дыпломамі і граматамі былі адзначаны таксама вучні за высокія рэзультаты ў вучобе, спорце,  мастацтве, даследчай дзейнасці. 

 

Намеснік дырэктара В.І.Барыла