Першавераснёўская лінейка - 2021
Вось і перагарнула лета сваю апошнюю старонку, а разам з ёй скончыліся канікулы. Кожны год школьная сям’я папаўняецца новымі вучнямі – шасцігодкамі, якія пачынаюць цікавае падарожжа па Краіне Ведаў. Першакласнікаў сёлета ў нас дзесяць, разам з класным кіраўніком Лявонавай Дзіянай Веньямінаўнай пад апладысменты яны прыйшлі на ўрачыстую лінейку. У гэты святочны дзень нас прыйшлі павіншаваць ганаровыя госці: начальнік Глыбоцкага аддзела ўнутраных спраў Круклінскі Валерый Геранімавіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце СУП “Мярэцкія” Віктар Усеваладавіч Дубаўка, метадыст аддзела па адукацыі Коц Наталля Зыгфрыдаўна.
Усіх прысутных павіншавала з пачаткам новага навучальнага года дырэктар Інэса Сцяпанаўна Гражэўская.
На святочнай лінейцы прагучалі вершы з вуснаў першакласнікаў, а таксама словы віншавання ад выпускнікоў.
Самы хвалюючы моманта свята - першы званок, які далі вучаніца 1класа Жалткевіч Валерыя і вучань 9 класа Міхно Ягор.