Правила родителей. Правила учащихся
Итоги конкурса на лучшую бизнес-идею и социальную инициативу для...
Открытый диалог "Молодежь и возможности"
Октябрятский и пионерский квиз
Республиканская информационно-образовательная акция «Беларусь...
План работы на асенніх канікулах 2024/2025 навучальнага года
Проект "Дотянись до мечты" - старт 4-го сезона

З 11 па 16 мая 2015 года ў нашай школе праходзіў тыдзень хіміі, біялогіі і геаграфіі. Дэвізам гэтага тыдня сталі словы вядомага нямецкага паэта, дзяржаўнага дзеяча І.Гётэ: “Проста ведаць яшчэ не ўсё, веды трэба ўмець выкарыстоўваць”.

 

Мерапрыемствы праходзілі пад кіраўніцтвам настаўніцы хіміі і біялогіі Кажамяка Святланы Іванаўны і настаўніцы геаграфіі Завадскай Аксаны Сігізмундаўны. У правядзенні тыдня ім дапамагалі вучаніца 8 класа Шубнік Насця і вучні 9 класа Лабачэўскі Дзіма і Счасная Каця. Самым актыўным удзельнікам быў вызначаны вучань 7 класа Папоў Раман.

Тыдзень пачаўся з гульні-падарожжа па біялогіі “На рыбалку да возера” для вучняў 3-4 класаў. Дзеці даведаліся пра вадаёмы Віцебскай вобласці, аб правілах паводзін на іх, пра жывёльны і раслінны свет вадаёмаў.

У аўторак вучні 5-9 класаў мелі магчымасць праглядзець фільм “Экалагічны стан Глыбоцкага раёна”. Пасля прагляду фільма прайшло яго абмеркаванне. Вынікам гэтага дня сталі міні-сачыненні “Я. Экалогія і маё будучае”.

У сераду для вучняў 6-7 класаў была праведзена  інтэлектуальная гульня па геаграфіі і біялогіі. Вучні адказвалі на ўсе пытанні і з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх выпрабаваннях.

У чацвер вучні 8-9 класаў паказалі свае здольнасці працаваць у камандзе. Для іх была арганізавана гульня “Шчаслівы выпадак”.

Напрыканцы тыдня для вучняў 7 класа прайшоў урок “Пасвячэнне ў хімікі”. Сямікласнікі актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, з цікавасцю назіралі за правядзеннем доследаў.

Суботняя  “Экалагічная зарніца”  завяршыла тыдзень. Вучні 4-9 класаў правялі гэты дзень актыўна, удзельнічалі ў спаборніцтвах і гульнях.

На працягу ўсяго тыдня дзейнічала выстава часопісаў і кніг па геаграфіі, біялогіі і хіміі.

Изображение 509

 

Изображение 510

Счасная Кацярына, вучаніца 9 класа