Сустрэча школьных сяброў
31 студзеня, у апошнюю суботу месяца, школа традыцыйна сустракала сваіх выпускнікоў, якія скончылі школу пяць, дзесяць, пятнаццаць, дваццаць і г.д. гадоў таму.
Вельмі прыемна бачыць людзей, якія жывуць у розных месцах, але праз столькі гадоў захавалі любоў да сваёй школы і павагу да сваіх настаўнікаў. Свята «Вечар школьных сяброў» праходзіў у фае школы, якое ледзь змясціла ўсіх тых, хто прыйшоў. У самым пачатку вечара з прывітальным словам выступіў былы дырэктар нашай школы В.Я. Лабачэўскі.
Вядучыя свята настаўніца геаграфіі Завадская А.С. і вучань 9 класа Баговіч Ілья запрашалі юбілейныя выпускі на сцэну, дзе гучалі добрыя словы ў адрас настаўнікаў і ўспаміны пра школьныя гады.
Падарункам для выпускнікоў усіх гадоў сталі выступленні вакальнай групы настаўнікаў, Кулашка Ганны, Ашыравай Яны, Шубнік Настассі, Папова Рамана, вучняў 3 і 8 класаў.
Вечар прайшоў вельмі душэўна, цёпла. І, нягледзячы на розныябязладзіцы ў жыцці, людзі прыязджаюць і прыходзяць на нашы сустрэчы для таго, каб зноў і зноў акунуцца ў дзяцінства.
Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагаў рыхтаваць і праводзіць гэтае свята, а таксама тым, хто знайшоў час і магчымасць зноў сустрэцца са сваёй школай!
Хочацца звярнуцца да ўсіх выпускнікоў Мярэцкаўскай базавай школы: прыходзьце на нашы сустрэчы. Настаўнікі заўсёды чакаюць Вас, а школа ніколі не зачыніць перад вамі свае дзверы.