Республиканский Олимпийский урок - 2026
Акция по наведению порядка
Смотр-конкур "Флаг-шоу"
Линейка, посвященная окончанию 3-й четверти
Неделя финансовой грамотности
22 марта - День памяти, посвященный трагедии в деревне Хатынь
План работы на веснавых канікулах 2025/2026 навучальнага года

 

          Вось і перагарнула лета сваю апошнюю старонку, а разам з ёй скончыліся канікулы. Кожны год школьная сям’я папаўняецца новымі вучнямі – шасцігодкамі, якія пачынаюць цікавае падарожжа па Краіне Ведаў. Першакласнікаў сёлета ў нас дзевяць, разам з класным кіраўніком Шыпіла Ірынай Міхайлаўнай пад апладысменты яны прыйшлі на ўрачыстую лінейку. У гэты святочны дзень нас прыйшлі павіншаваць ганаровыя госці: старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вера Міхайлаўна Цяліца, дырэктар цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна Касцюкевіч Зоя Клаўдзіеўна, старшы інспектар прафілактыкі Кукавенкаў Віталій Лявонцьевіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце СУП “Мярэцкія” Віктар Усеваладавіч Дубаўка.

         Усіх прысутных павіншавала з пачаткам новага навучальнага года дырэктар Інэса Сцяпанаўна Гражэўская, а таксама ўручыла вучням дыпломы і граматы.

            На святочнай лінейцы прагучалі вершы з вуснаў першакласнікаў, а таксама словы віншавання ад выпускнікоў.

          Самы хвалюючы моманта свята - першы званок, які далі вучань 1 класа Мядзелец Уладзімір і вучаніца 9 класа Іванская Вольга.

                                                          Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці В.І.Барыла