Боровик Екатерина - призер республиканского конкурса творческих...
Экскурсионная поездка
Витебский областной конкурс исследовательских работ учащихся "Я...
Апошні званок - 2025
Республиканская акция «Безопасные каникулы»
Торжественные мероприятия, посвященные 80-летию Победы в Великой...
#СТИХИ_О_ПОБЕДЕ🔻#80_лет_Победы

 

           20 снежня адкрылася дзіцячая гульнявая пляцоўка на тэрыторыі дзіцячага сада. Сучаснае спартыўна-гульнявое абсталяванне было набыта для школы  Удзелаўскім сельвыканкамам за прэміяльныя грашовыя сродкі, атрыманыя за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе-аглядзе санітарнага стану і добраўпарадкавання.  Вёска Мярэцкія Глыбоцкага раёна ў катэгорыі «сельскія населеныя пункты» ўвайшла ў лік лепшых па выніках работы за 2018 год. Такім чынам праца, якая арганізуецца органамі раённай улады, мясцовага кіравання і самакіравання і якая праводзіцца  працоўнымі калектывамі і непасрэдна самімі жыхарамі вёскі, дазволіла палепшыць матэрыяльную базу ўстановы адукацыі. 

       На ўрачыстасць з гэтай нагоды да выхаванцаў дзіцячага садка і іх выхавальнікам зазірнулі жыхары населенага пункта, прыехалі прадстаўнікі раённай улады старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Тарасевіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Гаўрылава, а таксама старшыня Удзелаўскага сельвыканкама, сельскага Савета дэпутатаў Віктар Карман.

         У завяршэнні ўрачыстага мерапрыемства Галіна Унуковіч, Віктар Карман і Інэса Гражэўская пад гучныя апладысменты ўсіх прысутных перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку. А дзеці вялікі гуртам высыпалі на пляцоўку, дзе разам з выхавацелямі гулялі і весяліліся.