Незабываемые путешествия
Профилактическая акция «Внимание – дети!»
Апошні званок - 2026
С 11 по 17 мая 2026 года проводится республиканская профилактическая...
Торжественные мероприятия, посвященные Дню Победы в Великой...
Мероприятие "Чернобыль - точка невозврата"
Республиканский Олимпийский урок - 2026

Ужо традыцыйна напярэдадні Дня настаўніка ў школе быў арганізаваны дзень самакіравання.

Пачаўся дзень са святочнага прывітання кожнага настаўніка. Затым на лінейцы дырэктар Інэса Сцяпанаўна  перадала сімвалічны ключ ад школы новаму дырэктару, вучню 9 класа Гараніну Андрэю. Пасля званка вучні старэйшых класаў  у ролі настаўнікаў  пачалі праводзіць урокі.  Дырэктар  і яго намеснікі Рудніцкая Вераніка і Ромель Дар'я стараліся вырашаць усе пытанні хутка і эфектыўна. Яны сачылі за парадкам на ўроках і на перапынках. 

Пасля завяршэння ўрокаў адбылася конкурсная праграма для педагогаў, якую падрыхтавалі вучні 9-га класа. Балельшчыкамі былі вучні 5-7 класаў, якія падрыхтавалі крычалкі і плакаты.  Упрыгожваннем свята стала выстава асенніх букетаў і кампазіцый.            

Дзень самакіравання запомніцца настаўнікам і вучням як адзін з самых яркіх дзён нашага школьнага жыцця.

 

                                                    Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці   Барыла В.І.