Боровик Екатерина - призер республиканского конкурса творческих...
Экскурсионная поездка
Витебский областной конкурс исследовательских работ учащихся "Я...
Апошні званок - 2025
Республиканская акция «Безопасные каникулы»
Торжественные мероприятия, посвященные 80-летию Победы в Великой...
#СТИХИ_О_ПОБЕДЕ🔻#80_лет_Победы

 

        30 мая па ўсё краіне ў школах збіраюцца разам на святочнай лінейцы вучні, педагогі, ганаровыя госці, бацькі, каб сказаць выпускнікам добрыя словы і пажадаць ім пасвяховай здачы экзаменаў, а ўсім школьнікам вясёлага бяспечнага адпачынку. У гэты дзень празвінеў апошні званок для  12-ці выпускнікоў нашай школы.

       На святочнай лінейцы ў нашай школе прысутнічалі вучні, бацькі, настаўнікі, а таксама госціначальнік фінансавага аддзела Глыбоцкага райвыканкама Жураўская В.Н., намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Залатая падкова” Стукан А.Д., метадыст аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Коц Н.З., старэйшы інспектар прафілактыкі Кукавенкаў В.Л. З прывітальнымі словамі да вучняў звярнуліся Жураўская В.Н., Стукан А.Д., Кукавенкаў В.Л., дырэктар школы Гражэўская І.С., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Снарская Г.І., класны кіраўнік 9 класа Кажамяка С.І., маці выпускніка Квяцінская М.А.

    Традыцыйна на апошняй лінейцы былі адзначаны лепшыя вучні па выніках навучальнага года. Выдатнікі, Мацюшонак Паліна, Жалткевіч Лізавета, Карабёнак Аліна, атрымалі лісты падзякі. Дыпломамі і граматамі былі адзначаны вучні за высокія рэзультаты ў вучобе, спорце, турызме, мастацтве, даследчай дзейнасці – Карабёнак Аліна, Жалткевіч Лізавета, Баброўка Юліяна, Саколка Аліса, Квяцінскі Цімафей, Гаранін Андрэй, Жук Іван, Бачарова Дар’я, Філітарына Алеся, Рудніцкая Вераніка, Зайцава Паліна, Валабуева Вераніка, Жалткевіч Марыя, Піліпёнак Уладзіслаў. 

   Ганаровае права даць апошні званок было прадастаўлена выпускніку школы Зую Кірылу  і першакласніцы Піліпёнак Вераніцы.

            

           У добры шлях, выпускнікі! 

               

                     Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці  Г.І.Снарская