С 11 по 17 мая 2026 года проводится республиканская профилактическая...
Торжественные мероприятия, посвященные Дню Победы в Великой...
Мероприятие "Чернобыль - точка невозврата"
Республиканский Олимпийский урок - 2026
Акция по наведению порядка
Смотр-конкур "Флаг-шоу"
Линейка, посвященная окончанию 3-й четверти

 

23 лютага вучні 9 і 8 класаў разам з класнымі кіраўнікамі Кажамяка Святланай Іванаўнай і Галуза Надзеяй Віктараўнай наведалі з экскурсіяй г.Глыбокае.

Спачатку мы паехалі ў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Там мы наведалі выставу, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння БССР. Перш за ўсё нас пазнаёмілі з гісторыяй БССР і СССР. Потым расказалі як выглядаў у той час дом, далей нас пазнаёмілі з вырабам фатаграфіі.Нам паказалі адзенне і ранец школьнікаў, якія хадзілі ў школу ў саюзе. Таксама расказалі пра алімпіяду ў Маскве. Пасля экскурсіі з намі была праведзена віктарына.

   

Далей мы наведалі Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй. Мы даведаліся пра спецыяльнасці, вучобу і інтэрнат. Затым нас запрасілі да грузавых машын. Кожны, хто жадаў, мог стаць на некалькі хвілін шафёрам. Некаторыя спалохаліся, але баяцца, можна лічыць, няма чаго, бо каля цябе сядзіць дарослы чалавек і ўсё кантралюе. Пасля гэтага мы пазнаёміліся з жыццём навучэнцаў у інтэрнаце.

Я і ўсе мае аднакласнікі вельмі задаволены паездкай і дзякую ўсім, хто яе арганізаваў, асабліва нашым класным кіраўнікам.

                                                                             Вучаніца 9 класа Мацюшонак Паліна