Боровик Екатерина - призер республиканского конкурса творческих...
Экскурсионная поездка
Витебский областной конкурс исследовательских работ учащихся "Я...
Апошні званок - 2025
Республиканская акция «Безопасные каникулы»
Торжественные мероприятия, посвященные 80-летию Победы в Великой...
#СТИХИ_О_ПОБЕДЕ🔻#80_лет_Победы

 

     

      26 студзеня, у апошнюю суботу месяца, школа традыцыйна сустракала сваіх выпускнікоў, якія скончылі школу пяць, дзесяць, пятнаццаць, дваццаць і г.д. гадоў таму.

     Вельмі прыемна бачыць людзей, якія жывуць у розных месцах, але праз столькі гадоў захавалі любоў да сваёй школы і павагу да сваіх настаўнікаў.   Свята Вечар школьных сяброў праходзіў у фае школы, якое ледзь змясціла ўсіх тых, хто прыйшоў. У самым пачатку вечара з прывітальным словам выступіў былы дырэктар нашай школы В.Я. Лабачэўскі.

    Вядучыя свята настаўніца геаграфіі Завадская А.С. і вучань 9 класа Чучман Андрэй запрашалі юбілейныя выпускі на сцэну, дзе гучалі добрыя словы ў адрас настаўнікаў і ўспаміны пра школьныя гады.

       Падарункам для  ўсіх  сталі выступленні вакальнай групы “Гармонія”, настаўнікаў, вучняў 9 класа, выпускніцы школы Фенько Юліі.

        Вечар прайшоў вельмі душэўна, цёпла. Людзі прыязджаюць і прыходзяць на нашы сустрэчы для таго, каб зноў і зноў акунуцца ў дзяцінства.Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагаў рыхтаваць і праводзіць гэта свята, а таксама тым, хто знайшоў час і магчымасць зноў сустрэцца са сваёй школай!

 

                                                          Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці      Г.І.Снарская