Паход - экскурсія ў прыродны комплекс "Блакітныя азёры"
Паход – экскурсія ў прыродны комплекс "Блакітныя азёры"
Нарачанскага нацыянальнага парка Мядзельскага раёна Мінскай вобласці
Цёплым суботнім днём вучні Мярэцкаўскай школы пад кіраўніцтвам Капшуль Аксаны Сігізмундаўны наведалі цудоўны куточак беларускай прыроды – комплекс "Блакітныя азёры". Прайшлі 7 кіламетраў па экалагічнай сцежцы, пабывалі на берагах некаторых азёр – возера Глубля з незвычайным зялёна-блакітным колерам вады; возера Глубелька – сэрцавіднай формы; Мёртвае возера, у якім не водзіцца рыба, але на берагах можна сустрэць цікавую расліну расянку.
Перасякае гэты цудоўны прыродны вугалок рака Страча з парогамі і перакатамі. Дзеці правялі пазнавальны і цікавы дзень.