Зімовыя забавы
Пад такой назвай прайшла спартыўна-забаўляльная праграма для аб'яднанняў па інтарэсах турысцкага накірунку ў філіяле "Івесь", якую наведалі нашы вучні з кіраўніком Завадскай Аксанай Сігізмундаўнай. На працягу трох дзён для вучняў была арганізавана вельмі насычаная праграма. Нашы вучні прынялі ўдзел у спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні ў закрытым памяшканні і на тэрыторыі філіяла. Дзеці падрыхтавалі канцэртныя нумары для святочнага канцэрта з Дзедам Марозам і Снягурачкай. Паездка ў філіял "Івесь" ўсім вельмі спадабалася.

Настаўнік гісторыі А.С.Завадская















