Республиканский Олимпийский урок - 2026
Акция по наведению порядка
Смотр-конкур "Флаг-шоу"
Линейка, посвященная окончанию 3-й четверти
Неделя финансовой грамотности
22 марта - День памяти, посвященный трагедии в деревне Хатынь
План работы на веснавых канікулах 2025/2026 навучальнага года

 

Цікава і займальна правялі вучні зімовыя канікулы. Дзякуючы нястомнасці і творчаму натхненню настаўнікаў, дзеці здолелі не толькі адпачыць, але з карысцю правесці свой вольны час.

Канікулы для вучняў нашай школы пачаліся з цікавай і пазнавальнай паездкі ў сталіцу нашай рэспублікі - Мінск, якую арганізавала настаўнік гісторыі Завадская Аксана Сігізмундаўна.  Цэнтральнай падзеяй падарожжа было навагодняе прадстаўленне ў Беларускім дзяржаўным цырку. Дзеці з задавальненнем перанесліся ў дзіўную атмасферу свята, дабра і прыгод. Ад паездкі ва ўсіх засталіся самыя цудоўныя ўражанні.

         Працягнуліся канікулы навагоднімі ранішнікамі, на якіх дзеці сустрэліся з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягурачкай, вадзілі карагоды і спявалі навагоднія песні, удзельчалі ў займальных конкурсах. Вучні старэйшых класаў наведалі навагодняе танцавальнае свята. Ніхто не застаўся без падарунка і добрага настрою.

           

           На працягу канікул у школе працавалі гурткі: "Дэкаратыўны дызайн" (кіраўнік – Давыдзёнак Т.Б.), драматычны гурток (кіраўнік – Попель С.В.), вакальны гурток і гурток “Аэробіка” (кіраўнік - Саковіч Г.П.), "Юны эрудыт" (кіраўнік Шыпіла І.М.).

          Кожны дзень канікул быў насычаным і цікавым.

                                  Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці          В.І.Барыла