Апошні званок
31 мая празвінеў апошні званок для выпускнікоў нашай школы – Дзеньгіна Аляксандра, Кучынскай Юліі і Кучынскага Вадзіма. На святочнай лінейцы прысутнічалі вучні, бацькі, настаўнікі, а таксама госці – першы сакратар РК БРСМ Ждановіч Э.М., метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Пучынская Г.А., галоўны рэдактар газеты "Веснік Глыбоччыны" Капшуль Г.Н., прадстаўнікі "Белаграпрамбанка".
Традыцыйна на апошняй лінейцы былі адзначаны лепшыя вучні па выніках навучальнага года. Выдатнікі Счасная Каця і Лабачэўскі Дзіма атрымалі лісты падзякі. Дыпломамі і граматамі былі адзначаны вучні за высокія рэзультаты на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах – Чучман Андрэй, Счасная Каця, Лабачэўскі Дзіма, Давыдзёнак Маша, Баговіч Ілья, Папоў Раман. Таксама былі адзначаны вучні за поспехі і дасягненні ў спартыўным і грамадскім жыцці школы.
Першакласнікам лінейка спадабалася тым, што яны сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі "Падары дзіцяці футбольны мяч".
У гэтым годзе выпускнікоў у нас толькі трое, але яны запомняцца сваімі стараннымі адносінамі да вучобы і працы, прыкладнымі паводзінамі, актыўным удзелам у жыцці школы.