15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов
Посещение выставки "Моя Беларусь"
8 февраля - День юного героя-антифашиста
Экскурсия в музей ГУО "Подсвильская средняя школа Глубокского...
Учитель года - 2026
Конференция "Первый шаг в науку"
Открытие месячника военно-патриотической работы

Ужо традыцыйна напярэдадні Дня настаўніка ў школе быў арганізаваны дзень самакіравання.

 

Пачаўся дзень са святочнага прывітання кожнага настаўніка. Затым на лінейцы дырэктар Інэса Сцяпанаўна  перадала сімвалічны ключ ад школы новаму дырэктару, вучню 9 класа Чучману Андрэю. Пасля званка вучні старэйшых класаў  у ролі настаўнікаў  пачалі праводзіць урокі.  Дырэктар  і яго намеснікі Давыдзёнак Марыя і Сварцэвіч Аляксандра стараліся вырашаць усе пытанні хутка і эфектыўна. Яны сачылі за парадкам на ўроках і на перапынках. 

Пасля завяршэння ўрокаў адбыўся святочны канцэрт, які быў падрыхтаваны вучнямі 9-га класа. На канцэрце прысутнічалі ветэраны педагагічнай працы Зінкевіч Ганна Браніславаўна, Саўко Зоя Іванаўна, Каляга Валянціна Уладзіміраўна, Малышчыц Марыя Антонаўна. Песні, вершы, танцы і сцэнкі былі прысвечаны настаўнікам, іх нялёгкай працы.               

Дзень самакіравання запомніцца настаўнікам і вучням як адзін з самых яркіх дзён нашага школьнага жыцця, а традыцыя захаваецца і на наступны год.

                                                    Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці   Барыла В.І.