15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов
Посещение выставки "Моя Беларусь"
8 февраля - День юного героя-антифашиста
Экскурсия в музей ГУО "Подсвильская средняя школа Глубокского...
Учитель года - 2026
Конференция "Первый шаг в науку"
Открытие месячника военно-патриотической работы

 

  8       мая, напярэдадні свята Перамогі наша піянерская дружына імя Юрыя Гагарына папоўнілася новымі членамі. 

    Урачыстасць адбылася ля помніка воінам-землякам у в. Мярэцкія. 13 вучняў першага класа былі прыняты ў акцябраты, а 18 вучняў чацвёртага класа сталі насіць ганаровае званне піянер. На мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, з вуснаў будучых піянераў прагучала ўрачыстая клятва.

   Права павязаць піянерскія гальштукі і ўручыць акцябрацкія значкі было прадастаўлена першаму сакратару Глыбоцкага РК ГА "БРСМ" Ждановіч Эле Мікалаеўне, дырэктару ўстановы адукацыі Гражэўскай Інэсе Сцяпанаўне, намесніку дырэктара Барыла Валянціне Іванаўне, педагогу-арганізатару Лявонавай Дзіяне Веньямінаўне.

      На мітынгу прагучала шмат цёплых слоў удзячнасці ўсім, хто перамог у Вялікай Айчыннай вайне, вучні падрыхтавалі вершы і песні. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да помніка загінуўшым воінам-землякам.