Экскурсии в Ушачи и Ивесь
Празднуем Масленицу!
Дзень роднай мовы
15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов
Посещение выставки "Моя Беларусь"
8 февраля - День юного героя-антифашиста
Экскурсия в музей ГУО "Подсвильская средняя школа Глубокского...

        

  У форме агульнашкольнага інтэрактыву прайшлі мерапрыемствы да Дня роднай мовы. Асноўнымі задачамі сталі: фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння і ўжывання беларускай мовы, папулярызацыя беларускай мовы праз знаёмства з навінкамі сучаснай беларускамоўнай культуры, міжасабовыя зносіны вучняў і настаўнікаў, актуалізацыя ведаў па беларускім фальклоры, лексіцы, паэзіі.

      Дзень выдаўся вельмі насычаным. На працягу дня праходзіла акцыя “Любімае слова па-беларуску” Вучні ўсіх класаў пісалі на папяровых сэрцайках любімыя беларускія словы і ўпрыгожваюць імі пакаёвае дрэва.

    На вялікім перапынку адбыўся прагляд відэаролікаў “Чытаем па-беларуску”. Дзеці праслухалі беларускія вершаў, падрыхтаваныя вучнямі да конкурсу “Чытаем па-беларуску з VELCOM”.

     На працягу дня вучні выконвалі заданні па беларускай мове і літаратуры, размешчаныя на выставе “Скарбонка роднай мовы"

        Для вучняў 2 і 4 класаў прайшло мерапрыемства фітабар “Беларускія зёлкі” .

   Падрыхтаваныя шасцікласнікі праводзілі моўную хвілінку “Завіталі ў клас дзяўчаткі” на ўроку беларускай мовы ў 3 класе.

З вучнямі 7-8 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня “Пяць зорак за родную мову”.

      

                                                                  Настаўнік роднай мовы   Н.А.Марцінкевіч