Экскурсии в Ушачи и Ивесь
Празднуем Масленицу!
Дзень роднай мовы
15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов
Посещение выставки "Моя Беларусь"
8 февраля - День юного героя-антифашиста
Экскурсия в музей ГУО "Подсвильская средняя школа Глубокского...

Цікава і займальна правялі вучні зімовыя канікулы.

Дзякуючы нястомнасці і творчаму натхненню настаўнікаў, дзеці здолелі не толькі адпачыць, але з карысцю правесці свой вольны час.

Канікулы для вучняў нашай школы пачаліся  з цікавай і пазнавальнай паездкі ў сталіцу нашай рэспублікі - Мінск, якую арганізавала кіраўнік турыстычнага гуртка Будо Любоў Іванаўна. Цэнтральнай падзеяй падарожжа было навагодняе прадстаўленне ў Беларускім дзяржаўным цырку. Дзеці з задавальненнем перанесліся ў дзіўную атмасферу свята, дабра і прыгод. Ад паездкі ва ўсіх засталіся самыя цудоўныя ўражанні.

         Працягнулісяканікулы навагоднімі ранішнікамі, на якіх дзеці сустрэліся з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягурачкай, вадзілі карагоды і спявалі навагоднія песні, удзельчалі ў займальных конкурсах. Вучні старэйшых класаў наведалі навагодняе кафэ. Ніхто не застаўся без падарунка і добрага настрою.

Удзельнікі зборнай раёна па спартыўнаму арыентаванню пад кіраўніцтвам Завадскай Аксаны Сігізмундаўны наведалі экскурсійную праграму ў філіяле “Івесь”. 

На працягу канікул у школе працавалі гурткі: "Дэкаратыўны дызайн" (кіраўнік – Давыдзёнак Т.Б.), драматычны гурток (кіраўнік – Попель С.В.), вакальны гурток  і гурток “Аэробіка” (кіраўнік - Саковіч Г.П.), танцавальны гурток (кіраўнік Крыўко І.М.).

Кожны дзень канікул быў насычаным і цікавым.