Незабываемые путешествия
Профилактическая акция «Внимание – дети!»
Апошні званок - 2026
С 11 по 17 мая 2026 года проводится республиканская профилактическая...
Торжественные мероприятия, посвященные Дню Победы в Великой...
Мероприятие "Чернобыль - точка невозврата"
Республиканский Олимпийский урок - 2026

30 мая празвінеў апошні званок для  9-ці выпускнікоў нашай школы.

     На святочнай лінейцы прысутнічалі вучні, бацькі, настаўнікі, а таксама госці –  першы намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Пачкоўскі І.І., намеснік дырэктара ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка” Дубаўка В.У. З прывітальнымі словамі да вучняў звярнуліся Пачкоўскі І.І., Дубаўка В.У., дырэктар школы Гражэўская І.С., класны кіраўнік 9 клас Будо Л.І.

     Традыцыйна на апошняй лінейцы былі адзначаны лепшыя вучні па выніках навучальнага года. Выдатнікі Мацюшонак Паліна і Кулашка Ганна атрымалі лісты падзякі. Дыпломамі і граматамі былі адзначаны вучні за высокія рэзультаты ў вучобе, спорце, турызме, мастацтве, даследчай дзейнасці.

        Першакласнікам лінейка спадабалася тым, што яны сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі "Падары дзіцяці футбольны мяч".

     Ганаровае права даць апошні званок было прадастаўлена выпускніку школы Давыдзёнку Дзмітрыю і першакласніцы Жыдко Дарыне.

       У добры шлях, выпускнікі!