Незабываемые путешествия
Профилактическая акция «Внимание – дети!»
Апошні званок - 2026
С 11 по 17 мая 2026 года проводится республиканская профилактическая...
Торжественные мероприятия, посвященные Дню Победы в Великой...
Мероприятие "Чернобыль - точка невозврата"
Республиканский Олимпийский урок - 2026

Напярэдадні свята Перамогі наша піянерская дружына імя Юрыя Гагарына папоўнілася новымі членамі. У  гэтым годзе ў рады піянерскай дружыны былі прыняты  10 акцябрат і 13 піянераў. Урачыстасць адбылася ля помніка воінам-землякам у в. Мярэцкія. На мітынгу ацябраты і піянеры чыталі вершы,  з іх вуснаў прагучала ўрачыстая клятва. Права павязаць піянерскія гальштукі і ўручыць акцябрацкія значкі было прадастаўлена намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка" Дубаўку Віктару Усеваладавічу, дырэктару ўстановы адукацыі Гражэўскай Інэсе Сцяпанаўне, намесніку дырэктара Снарскай Галіне Іванаўне.
     На мітынгу прагучала шмат цёплых слоў удзячнасці ўсім, хто перамог у Вялікай Айчыннай вайне. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да помніка загінуўшым воінам-землякам.