Зямля – наш агульны дом
З 17 па 22 красавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму Дню Зямлі, які адзначаецца 22 красавіка. Адкрыўся тыдзень круглым сталом “Новы экалагічны праект у Глыбоцкім раёне”, перад вучнямі выступіў А.К.Лысёнак, старшыня праўлення экалагічнай арганізацыі “Прырода і мы”, які зацікавіў дзяцей займацца прыродаахоўчай дзейнасцю.
У аўторак настаўніца біялогіі і хіміі Кажамяка С.І. правяла з вучнямі 3 класа гульню-падарожжа “На рыбалку да возера”. У сераду настаўніца гісторыі Завадская А.С. арганізавала прагляд фільма пра Глыбокае для вучняў 6-9 класаў, а затым вучні паўдзельнічалі ў віктарыне “Ці ведаеш ты гісторыю роднага краю?” У чацвер для вучняў 5-6 класаў настаўніца геаграфіі Протас І.А. правяла экалагічную гульню “Па сцяжынцы дзеда Берандзея”. У пятніцу вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел у цікавым мерапрыемстве “Прысвячэнне ў хімікі”, якое арганізавала настаўніца біялогіі і хіміі Кажамяка С.І. У суботу загадчыца Марцэбылінскай бібліятэкі Счасная К.Ф. правяла мерапрыемства “Свет вакол нас”, падчас якога вучні 5-9 класаў даведаліся шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі.
На працягу тыдня была арганізавана выстава “Зямля – наш агульны дом”. Завяршыўся тыдзень экалагічнай акцыяй “Чысты бераг”. Такім чынам, Дзень Зямлі, дае нам усім магчымасць выразіць падзяку нашаму агульнаму дому, нашай планеце Зямля.