Незабываемые путешествия
Профилактическая акция «Внимание – дети!»
Апошні званок - 2026
С 11 по 17 мая 2026 года проводится республиканская профилактическая...
Торжественные мероприятия, посвященные Дню Победы в Великой...
Мероприятие "Чернобыль - точка невозврата"
Республиканский Олимпийский урок - 2026

       Незвычайна пазнавальнымі і цікавымі сталі для вучняў нашай школы зімовыя канікулы. Дзякуючы нястомнасці і творчаму натхненню настаўнікаў, дзеці здолелі не толькі адпачыць, але з карысцю правесці свой вольны час.


        Пачаліся  канікулы навагоднімі ранішнікамі, на якіх дзеці сустрэліся з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягурачкай, вадзілі карагоды і спявалі навагоднія песні, удзельчалі ў займальных конкурсах. А вучні старэйшых класаў прайшлі навагодні квэст. Ніхто не застаўся без падарунка і добрага настрою.

        Канікулы для вучняў нашай школы працягнуліся з цікавай і пазнавальнай паездкі ў сталіцу нашай рэспублікі - Мінск, якую арганізавала кіраўнік турыстычнага гуртка Будо Любоў Іванаўна. Цэнтральнай падзеяй падарожжа было навагодняе прадстаўленне ў Беларускім дзяржаўным цырку. Дзеці з задавальненнем  акунуліся ў маляўнічы свет цудаў і чараўніцтва, перанесліся ў дзіўную атмасферу свята, дабра і прыгод. Ад паездкі ва ўсіх засталіся самыя цудоўныя ўражанні.

        На працягу канікул у школе працавалі гурткі: "Майстэрня прыгажосці" (кіраўнік – Лявонава Д.В.), "Дэкаратыўны дызайн" (кіраўнік – Давыдзёнак Т.Б.), драматычны гурток (кіраўнік – Попель С.В.), вакальны гурток (кіраўнік -  Саковіч Г.П.).
  Кожны дзень канікул быў насычаным і цікавым.