15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов
Посещение выставки "Моя Беларусь"
8 февраля - День юного героя-антифашиста
Экскурсия в музей ГУО "Подсвильская средняя школа Глубокского...
Учитель года - 2026
Конференция "Первый шаг в науку"
Открытие месячника военно-патриотической работы

news 2014-05-03-01Наша ўстанова адукацыі знаходзіцца ў прыгарадзе. Таму мы актыўна рыхтуемся да 600-гадовага юбілею райцэнтра.

news 2014-05-03-02Пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Барыла Валянціны Іванаўны і настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Зінкевіч Ганны Браніславаўны рэалізуецца праект "Красуе ў днях сваіх Глыбокае, пралескай сіняй Беларусі". Адным з першых крокаў да шляху рэалізацыі праекта сталам выстава кніг "Глыбоччына зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча...", якую аформіла бібліятэкар Гражэўская Святлана Цымфораўна. Цікава прайшло пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства "Маё Глыбокае", падрыхтаванае настаўніцай пачатковых класаў Давыдзёнак Таццянай Барысаўнай і вучнямі 1-4 класаў.
Тэатралізаваная дзея "Легенды і паданні пра Глыбокае" дапамагла вучням 5-9 класаў глыбей засвоіць веды па гісторыі горада і нашага краю.
На высокі узроўні праходзіла канферэнцыя – прэзентацыя "З любоўю да роднага города", удзел у якой прымалі вучні 7-9 класаў. Са змястоўнымі дакладамі пра знакамітых людзей, ураджэнцаў горада Глыбокае, выступілі Кучынская Юлія, Кучынскі Вадзім, Счасная Кацярына, Баговіч Ілья.
Праект, прысвечаны юбілею горада, працягваецца.