День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

            Напярэдадні свята Перамогі наша піянерская дружына імя Юрыя Гагарына папоўнілася новымі членамі. 

Урачыстасць адбылася ля помніка воінам-землякам у в. Мярэцкія. 14 вучняў першага класа былі прыняты ў акцябраты, а 9 вучняў чацвёртага класа сталі насіць ганаровае званне піянер. На мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, з вуснаў будучых піянераў прагучала ўрачыстая клятва.

         Права павязаць піянерскія гальштукі і ўручыць акцябрацкія значкі было прадастаўлена намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка" Дубаўку Віктару Усеваладавічу, дырэктару ўстановы адукацыі Гражэўскай Інэсе Сцяпанаўне, намесніку дырэктара Барыла Валянціне Іванаўне, педагогу–арганізатару Баравік Таццяне Міхайлаўне.
         На мітынгу прагучала шмат цёплых слоў удзячнасці ўсім, хто перамог у Вялікай Айчыннай вайне. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да помніка загінуўшым воінам-землякам.