День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

         Напярэдадні Дня настаўніка ў школе адбыўся святочны канцэрт.  Арганізатарамі і вядучымі канцэрта былі вучні 8 класа. Таксама віншаванні, песні, танцы і вершы падрыхтавалі для сваіх настаўнікаў  вучні з ўсіх класаў.

  

    Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка!

     Прафесія педагога заўсёды была і застаецца адной з самых ганаровых і паважаных у грамадстве. Яна патрабуе не проста якаснай перадачы ведаў, але і асаблівых духоўных якасцей чалавека. Яе аснова — любоў да справы і да дзяцей.

      Шаноўныя настаўнікі! Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і асабістага шчасця.  Няхай вучні заўсёды радуюць вас сваімі высокімі дасягненнямі!

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці     В.І.Барыла