День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

           

        15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках патрыятычнай акцыі "Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь" у гарадскім цэнтры культуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў старшакласнікам. У святочным мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі нашай школы Коцікаў Уладзіслаў, Міхно Ягор, Іванская Вольга, Галуза Павел, Попель Ангеліна.

    Менавіта ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай атмасферы вучні 8 класа Міхнор Ягор  і Коцікаў Уладзіслаў атрымалі свой галоўны дакумент – пашпарт.

        Падчас мерапрыемства былі адзначаны і ўзнагароджаны прызамі і актыўныя ўдзельнікі акцыі па зборы другаснай сыравіны "Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак". Сярод іх Галуза Павел, вучань 2 класа, які заняў другое месца ў раёне па зборы пластыкавых бутэлек і Попель Ангеліна, вучаніца 6 класа, якая стала пераможцам па зборы макулатуры.

 

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці В.І.Барыла