День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

 

           Вучні 9 класа наведалі Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Нас ветліва сустрэла спецыяліст па сацыяльнай рабоце Жынгель Валянціна Мікалаеўна. Яна паведаміла вучням пра сваю працу на гэтай пасадзе. З намі правялі экскурсію, мы пазнаёміліся з работай розных гурткоў: "Ачумелыя ручкі", "Масцярылкі", "Умеліцы", ганчарная майстэрня і іншых. Таксама мы ўбачылі, што ў доме-інтэрнаце  працуюць людзі розных  прафесій - швачка, настаўнік, санітарка, настаўнік ЛФК, урач і шмат іншых. У кожным з гурткоў нам расказалі,чым займаюцца пражываючыя. Мы з вучнямі атрымалі вялікае задавальненне ад убачанага. У будучым нас запрасілі наведаць майстар-класы, якія з вучнямі правядуць кіраўнікі гурткоў і навучаць рабіць  сваімі рукамі што-небудзь прыгожае. 

                                                   Класны кіраўнік 9 класа Галуза Н.В.