День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

На раённым свяце, прысвечаным Дню настаўніка, былі адзначаны лепшыя педагогі і ўстановы адукацыі Глыбоцкага раёна па выніках  2013-2014 навучальнага года. Сярод лепшых устаноў адукацыі – ДУА “Мярэцкаўская дзіцячы сад - базавая школа Глыбоцкага раёна”.   

Мы атрымалі каштоўны падарунак і  грамату за высокі прафесіяналізм, ініцыятыву і творчасць у арганізацыі адукацыйнай прасторы. 

Изображение 168

Былі адзначаны і педагогі нашай школы: настаўнік фізічнай культуры Філітарын Алег Уладзіміравіч занесены на Дошку гонару аддзела адукацыі, спорту і турызму, старшыня прафсаюзнага камітэта Барыла Валянціна Іванаўна атрымала падзяку Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Ганаровыя граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму атрымалі настаўнік пачатковых класаў Давыдзёнак Таццяна Барысаўна, настаўнік-дэфектолаг Попель Святлана Вітальеўна, педагог – псіхолаг Саковіч Галіна Пятроўна, загадчык гаспадаркі Якімовіч Аліна Францаўна.