День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

 

12 красавіка да вучняў нашай установы адукацыі завіталі супрацоўнікі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Для вучняў 1 – 5 класаў прайшоў музейны занятак “Продкі нашых рэчаў”. У гульнявой форме дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца са старадаўнімі рэчамі, якімі наша продкі карысталіся 150-200 гадоў назад. Ім цікава было даведацца пра іх выраб, выкарыстанне. Этнаграфічная віктарына пазнаёміла з беларускімі рамёствамі і прафесіямі.

А вучні 6-9 класаў паўдзельнічалі ў мерапрыемстве, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яны праслухалі мультымедыйную лекцыю, якая ўключала ў сабе дакументальны фільм “Мы помнім”, а таксама тэматычную выставу “Пра герояў былых часоў”.

Музейныя заняткі нікога не пакінулі раўнадушнымі.

  

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці В.І.Барыла