День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

Бібліятэкар Марцэбылінскай сельскай бібліятэкі Счасная Крысціна Францаўна запрасіла настаўнікаў і вучняў на сустрэчу з пісьменнікам Віктарам Праўдзіным.
Віктар Аляксандравіч шмат гадоў быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая лiтаратура». Працаваў у часопісе «Нёман». Маёр міліцыі ў запасе. Піша ў дэтэктыўным жанры.


Крысціна Францаўна падрыхтавала выставу кніг аўтара, пазнаёміла з яго біяграфіяй і творчасцю. Асаблівай папулярнасцю ў бібліятэцы карыстаецца раман «Нелюбiмыя гiнуць».
Сустрэча з пісьменнікам доўжылася дзве гадзіны, Віктар Аляксандравіч змястоўна адказаў на ўсе пытанні. Напрыканцы сустрэчы аўтар падарыў кожнаму прысутнаму сваю кнігу з аўтографам.

 

для сайта 1715

для сайта 1711