День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

 

       30 мая празвінеў апошні званок для  9-ці выпускнікоў нашай школы.

      На святочнай лінейцы прысутнічалі вучні, бацькі, настаўнікі, а таксама госці –  дырэктар ААТ “Залатая падкова” Стукан А.Д., намеснік дырэктара СУП “Мярэцкія” Дубаўка В.У., метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама Крыкун А.В. З прывітальнымі словамі да вучняў звярнуліся Стукан А.Д., Дубаўка В.У., дырэктар школы Гражэўская І.С., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Снарская Г.І., класны кіраўнік 9 класа Марцінкевіч Н.А.

   Традыцыйна на апошняй лінейцы былі адзначаны лепшыя вучні па выніках навучальнага года. Выдатніца Мацюшонак Паліна атрымала ліст падзякі. Дыпломамі і граматамі былі адзначаны вучні за высокія рэзультаты ў вучобе, спорце, турызме, мастацтве, даследчай дзейнасці.

       Першакласнікам лінейка спадабалася тым, што яны сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі "Падары дзіцяці футбольны мяч".

    Ганаровае права даць апошні званок было прадастаўлена выпускніцы школы Коцікавай Паліне і першакласніку Малею Міхаілу.

        У добры шлях, выпускнікі!