День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

17 сакавіка адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход.

Перад бацькамі выступіла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Барыла В.І., якая звярнула ўвагу на занятасць дзяцей у пазаўрочны час.

Участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Глыбоцкага РАУС Пачопка Л.А. расказала аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, звярнула ўвагу на прафілактыку наркаманіі, алкагалізму. У сваім змястоўным выступленні Людміла Аляксандраўна прывяла шмат яскравых прыкладаў з жыцця, паведаміла аб рабоце інспекцыі па справах непаўналетніх, заклікала бацькоў звяртаць увагу на паводзіны дзяцей. 

Начальнік Глыбоцкага РАНС Завадскі В.У. у сваім выступленні звярнуў увагу на папярэджанне дзіцячага траўматызму і нясчасных выпадкаў. Пасля прагляду відэафільма “Недзіцячыя гульні” Васілій Уладзіміравіч расказаў аб рабоце па прафілактыцы надзвычайных сітуацый, прывёў статыстыку пажараў у рэспубліцы, вобласці і раёне, папярэдзіў аб адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, прывёў шмат прыкладаў са сваёй практыкі, звярнуў увагу на недапушчальнасць пакідаць дзяцей адных дома. Дарослым патрэбна вучыць дзяцей як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях.