Незабываемые путешествия
Профилактическая акция «Внимание – дети!»
Апошні званок - 2026
С 11 по 17 мая 2026 года проводится республиканская профилактическая...
Торжественные мероприятия, посвященные Дню Победы в Великой...
Мероприятие "Чернобыль - точка невозврата"
Республиканский Олимпийский урок - 2026

"Табою, Глыбокае, у песнях жывём"
Завяршэнне праекта, прысвечанага 600-годдзю г. Глыбокае

для сайта

Пад час закрыцця праекта ў сярэдзіне мая кампазітар і выканаўца, «Чалавек года Віцебшчыны», Ганна Казіміраўна Шакола сустрэлася з навучэнцамі і педагогамі Мярэцкаўскай базавай школы.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках творчага праекта, прысвечанага 600- годдзю горада, аўтарам якога стала настаўніца беларускай мовы і літаратуры, паэт Ганна Браніславаўна Зінкевіч.
Ганна Казіміраўна прэзентавала на мерапрыемстве новы зборнік «Табе, маё Глыбокае!". Яна спявала песні на вершы Віталя Гарановіча і аўтараў Глыбоччыны, прысвечаныя нашаму гораду, распавядала пра сваю творчасць і задумкі на будучыню, адказала на пытанні вучняў, а потым падарыла школе сваю кнігу.
Вучні Дзмітрый Лабачэўскі , Кацярына Счасная , Вадзім Кучынскі, Ілья Квяцінскі і Аляксандра Сварцэвіч чыталі вершы мясцовых аўтараў пра Глыбокае. Юлія Кучынская прачытала свой верш – прысвячэнне "Глыбокае".
Падвяла вынікі сустрэчы і выказала падзяку ўдзельнікам мерапрыемства і творчага праекта дырэктар школы Гражэўская Інэса Сцяпанаўна. Цяпер у нашай школе ўсе чакаюць галоўных юбілейных урачыстасцяў, прысвечаных 600-годдзю горада Глыбокае.