День учителя - 2026
17 сентября - день гордости, памяти и сплоченности!
Урок безопасности
"Сад надежды" - сбор урожая 2026
Учащиеся 2-го класса пополнили ряды октябрят
Торжественная линейка, посвященная Дню знаний
Автономный пожарный извещатель – маленький прибор, спасающий жизни

8 мая стаў адметным днём у жыцці вучняў 1 і 4 класаў нашай школы. У дружыну імя Юрыя Гагарына ўступілі 24 школьнікі, якія гатовы насіць ганаровае званне піянер і акцябронак. На мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, з вуснаў будучых піянераў прагучала ўрачыстая клятва.

Права павязаць піянерскія гальштукі і ўручыць акцябрацкія значкі было прадастаўлена ўпраўляючай справамі Глыбоцкага райвыканкама Пачопка Іне Анатольеўне, намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка" Дубаўка Віктару Усеваладавічу, дырэктару ўстановы адукацыі Гражэўскай Інэсе Сцяпанаўне, педагогу – арганізатару Баравік Таццяне Міхайлаўне.
Наша піянерская дружына папоўнілася новымі членамі напярэдадні вялікага свята Перамогі. На мітынгу прагучала шмат цёплых слоў удзячнасці ўсім, хто перамог у Вялікай Айчыннай вайне. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да помніка загінуўшым воінам – землякам.

333

222

111